Map Graph

Вуліца Веры Харужай (Брэст)

Брэст

Вуліца Веры Харужай  — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы г.Брэста. Названа ў 1964 годзе ў гонар В. З. Харужай. Працягласць 370 м, ад вуліцы Камуністычнай у заходнім накірунку. На вуліцы знаходзіцца Брэсцкі райвыканкам (д.№ 2), спецтрэст Брэсцкага сельбуда (д.№ 8), дзяржаўны архіў вобласці. На доме № 3 мемарыяльная дошка ў гонар Веры Харужай.

Read article